Расійскія войскі ўвечары 14 лістапада атакавалі дронамі Адэсу. Удар прыйшоўся ў жылы дом, загінула адна жанчына, два чалавекі параненыя, паведамляе кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.
Кіпер паведаміў, што расіяне 14 лістапада здзейснілі масіраваную атаку дронамі на Адэсу і раён. Загінула жанчына, параненыя прынамсі два чалавекі.
Пашкоджаныя жылыя дамы, царква, аўто, месцамі ўзніклі пажары. Пашкоджаны магістральны трубаправод цеплазабяспечання, спыненая праца адной з кацельняў Адэсы.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак удакладніў, што ўдар прыйшоўся ў жылы дом.