Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


У Службе бяспекі Украіны заявілі, што сабралі доказы дзяржаўнай здрады ўкраінскай экс-тэлевядоўцы Дыяны Панчанка. Цяпер робяцца захады для прыцягнення яе да адказнасці.

Александр Лукашенко во время интервью пророссийской пропагандистке из Украины Диане Панченко. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны Дыяне Панчанка. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

— Устаноўлена, што з кастрычніка 2022 года да цяперашняга часу Панчанка, дзейнічаючы па ўказанні з Масквы, спрыяе ваенна-палітычнаму кіраўніцтву Расіі ў падрыўной дзейнасці супраць Украіны.

У прыватнасці, фігурантка сістэматычна апраўдвае ўзброеную агрэсію Расіі супраць Украіны, падтрымлівае і прапагандуе акупацыю рэгіёнаў нашай дзяржавы, а таксама маніпулятыўна асвятляе ваенна-палітычную сітуацыю ва Украіне і заклікае нашых суграмадзян не супраціўляцца акупантам, — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Свае прапагандысцкія матэрыялы Панчанка выкладвае на ютуб-канале, дзе ў яе каля 1 млн падпісчыкаў, а таксама распаўсюджвае праз сетку пракрамлёўскіх каналаў, заявілі ў спецслужбе.

Нагадаем, Дзіяна Панчанка — грамадзянка Украіны, працавала вядоўцай на тэлеканалах кума Пуціна Віктара Медведчука. Улетку 2022 года яна з’ехала з Украіны. У студзені гэтага года СБУ завяла на яе крымінальную справу па ч. 3 арт. 436−2 Крымінальнага кодэкса Украіны (Апраўданне, прызнанне правамернай, адмаўленне ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны) праз яе паездкі ў акупаваныя Данецк і Марыупаль для здымак прапагандысцкага рэпартажу. Уключаная ў санкцыйны спіс Украіны за заявы «ў поўнай адпаведнасці з тэзісамі расійскай прапаганды і поўныя антыўкраінскага зместу».

У жніўні Панчанка прыязджала ў Мінск, дзе ўзяла інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі.

У Беларусі на тэлеканале СТБ прапагандысцкае шоу вядзе ўкраінка Надзея Сас. Раней яна працавала на прарасійскіх украінскіх каналах, за дзесяць дзён да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Сас пераехала ў Беларусь. Яе мужа, дэпутата Вярхоўнай рады Алега Валошына, на радзіме падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.