Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Ужо пяты год у Беларусі доўжацца масавыя рэпрэсіі. Нязгодных з дзейнай уладай працягваюць жорстка затрымліваць, збіваць, катаваць у СІЗА і калоніях. У адказ на такія навіны ў многіх узнікае жаданне пакараць сілавікоў гэтак жа і нават больш жорстка, чым па законе. Але што кажуць самі пацярпелыя ад катаванняў? Хочуць прымусіць сваіх катаў пакутаваць як яны ці гатовыя кіравацца законам? Пра гэта беларусаў спыталі ў межах даследавання «Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне» праваабарончага цэнтра «Вясна» і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Мужчына паказвае сляды пасля збіцця супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі. Мітынг супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, у Салігорску, 14 жніўня 2020 года

Збор інфармацыі адбываўся ў два этапы. Сацыёлагі правялі глыбінныя інтэрв'ю з 12 рэспандэнтамі, якія перажылі катаванні з боку сілавікоў. А потым апыталі 580 чалавек з дапамогай анкетавання. Узрост большай часткі апытаных — 31−40 гадоў, многія з іх перажылі катаванні ў 2020 годзе.

Пацярпелыя ад рэпрэсій, апытаныя даследчыкамі, лічаць важным пакараць не толькі ўлады, якія зрабілі магчымымі катаванні, але і канкрэтных людзей, якія іх ажыццяўлялі.

— Тут мы бачым сітуацыю, якая вяртае ў фокус увагі законнасць, — адзначаюць аўтары. — Паводле атрыманай намі інфармацыі, пераважная большасць рэспандэнтаў, то-бок людзей, якія зазналі гвалт і (або) жорсткае абыходжанне, кажуць, што ніякага агульнага абвінавачання быць не можа.

Большая частка рэспандэнтаў (84%) упэўненая, што ўзровень віны кожнага чалавека мусіць вырашаць суд. І абавязкова ў індывідуальным парадку. Многія з іх таксама агучылі свае прапановы наконт таго, якога пакарання хочуць для сілавікоў (у гэтым пункце апытання можна было выбраць некалькі варыянтаў адказу).

Часцей за ўсё людзі выбіралі пункт пра люстрацыю — за забарону вінаватым у гвалце займацца пэўнымі відамі дзейнасці і (або) займаць пэўныя пасады выступілі 56% апытаных.

На другім месцы — пазбаўленне волі (аж да пажыццёвага), з гэтым згодныя 47% рэспандэнтаў. Яшчэ 29% лічаць, што ў тых, хто ажыццяўляў і спрыяў катаванням, трэба забраць маёмасць.

Характэрна, што за фізічнае пакаранне (у тым ліку смяротнае) выступілі толькі 9%. Пры гэтым згодных на самы гуманны варыянт (проста прызнаць вінаватымі без суровага пакарання) аказалася больш — 16% апытаных.

— Мне цяжка ўявіць, як гэта [перажытыя катаванні] можна кампенсаваць. Складана. Могуць грашыма — добра. Могуць пакаяннем — добра. Не проста пакаяннем, каб паплакацца адзін раз і ўсё. А каб чалавек сапраўды нешта зрабіў для грамадства, — прыводзяць аўтары даследавання цытату аднаго з рэспандэнтаў.

Хто менавіта мусіць вырашаць, наколькі вінаватыя канкрэтныя людзі? На гэтае пытанне ў анкетаваных знайшлося два варыянты адказу. Альбо ўжо цяпер арганізоўваць міжнародны трыбунал (за гэта выступілі 46% рэспандэнтаў), альбо чакаць змены ўлады ў Беларусі і потым самім ладзіць адкрытыя суды (з гэтым згодныя 34%). Іншыя варыянты, такія як суды ўніверсальнай юрысдыкцыі, практычна не разглядаюцца.

Чытайце таксама