Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Па ўсёй Беларусі выкладчыкаў выклікаюць у КДБ па справе інтэрнэт-праекта дапамогі настаўнікам «Адукаванка», які прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Ёсць затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Здание КГБ Беларуси. Фото: TUT.BY
Будынак КДБ Беларусі. Фота: TUT.BY

У праваабаронцаў ёсць інфармацыя, што педагогі, якія ўдзельнічалі ў тэлеграм-чаце праекта «Адукаванка», зазнаюць пераслед па ўсёй краіне. Іх выклікаюць у КДБ, вядома таксама пра затрыманні.

У самім чаце абмяркоўваліся ўрокі, інавацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што беларускі праект рэсурснай дапамогі настаўнікам «Адукаванка» прызналі"экстрэмісцкім фарміраваннем". Паводле звестак праваабаронцаў, рашэнне абвясціць гэтую ініцыятыву «экстрэмісцкай» КДБ прыняў 28 жніўня, ён жа растлумачыў, што гэта звязана з тым, што да праекта датычныя Кацярына Куксо і Алёна Мельчанка.

Раней прапагандысцкае выданне «СБ. Беларусь сегодня» публікавала матэрыял пра нібыта выкрыццё «падрыўной сеткі анлайн-навучання», дзе згадвалася Кацярына Куксо.

У гэтай жа газеце згадвалася і Алёна Мельчанка, якая была ў камандзе «Настаўнік для Беларусі». Яе старонка ў сацсетках нібыта не спадабалася «звычайным беларусам», якія ўважліва вывучалі каманду праекта.

«Адукаванка» — некамерцыйная грамадская ініцыятыва, асноўная мэта якой — стварэнне пляцоўкі, дзе будуць аб’яднаныя праблемы адукацыі, іх рашэнні і людзі, гатовыя над імі працаваць.