Месячная мінімальная заработная плата з 1 студзеня складзе 626 рублёў, падпісаная адпаведная пастанова, паведамляе прэс-служба ўрада.
Павышэнне складзе 13%. Цяпер памер мінімальнага заробку ў Беларусі складае 554 рублі за месяц. На такім узроўні яе вызначылі з 1 студзеня і не індэксавалі цягам года. З 2024 года яна вырасце на 72 рублі.
Мінімальная зарплата — гэта самы нізкі дапушчальны законам памер аплаты працы наёмнага работніка, які працуе на стаўку і выконвае абавязкі ў поўным аб’ёме.
Нагадаем, павышэнне мінімальнай заработнай платы ў канцы кастрычніка анансаваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.