Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  2. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  7. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  8. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  9. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  10. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  16. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
Читать по-русски


Мінабароны Расіі паведаміла пра свае поспехі на Купянскім, Чырвона-Ліманскім, Запарожскім і Данецкім напрамках. Ва ўкраінскім Генштабе сцвярджаюць, што за суткі страты Расіі склалі больш за тысячу чалавек. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны расказваюць, чаму армія РФ спяшаецца з новым наступам.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 349-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі атакі праціўніка ля 10 населеных пунктаў

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі шэсць ракетных і 24 авіяцыйныя ўдары. Правялі 75 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у прыватнасці, па цывільных аб’ектах Харкаўскай, Данецкай, Днепрапятроўскай і Херсонскай абласцей, ёсць ахвяры сярод насельніцтва. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках абстрэлам падвергліся раёны васьмі населеных пунктаў; на Купянскім напрамку з танкаў, мінамётаў і артылерыі абстраляныя раёны шасці населеных пунктаў; на Ліманскім — пяці; на Бахмуцкім напрамку пад агонь праціўніка трапілі дзевяць населеных пунктаў; на Аўдзееўскім — восем; на Навапаўлаўскім напрамку абстрэлы зафіксаваныя па чатырох населеных пунктах; на Запарожскім напрамку абстраляныя раёны 23 населеных пунктаў; на Херсонскім напрамку мінамётным і артылерыйскім абстрэлам падвергліся раёны 19 населеных пунктаў.

— Праціўнік працягвае праводзіць перагрупоўку на асобных напрамках. Асноўныя намаганні канцэнтруе на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках.

— Падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі расійскія атакі ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае, Крамянная і Дзіброва Луганскай вобласці і Верхнякаменскае, Вясёлае, Жалязнянскае, Чырвоная Гара, Бахмут, Іванаўскае і Параскавіеўка Данецкай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны цягам сутак нанесла дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка і два ўдары па пазіцыях яго зенітна-ракетных комплексаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі нанеслі ўдары па васьмі раёнах канцэнтрацыі жывой сілы расійскіх войскаў.

Генштаб УСУ таксама паведамляе пра вялікія страты расійскага боку. У Херсонскай вобласці ваенны шпіталь расіяне ўладкавалі ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце ў пасёлку Каіры. «На першым паверсе Каірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната размясцілі вайскоўцаў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а цывільных пацыентаў перавялі на іншыя паверхі», — расказалі ў Генштабе.

Мінабароны РФ: збілі сем рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган»

У Міністэрстве абароны Расіі заяўляюць, што працягваюць наносіць удары авіяцыяй і артылерыяй па падраздзяленнях УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя «Заходняй» групоўкі войскаў нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы падраздзяленняў 14-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Іванаўка, Бераставое Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Страты УСУ на гэтым напрамку за суткі склалі больш за 50 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі і гаўбіца Д-30.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў выніку ўдараў авіяцыі, агню артылерыі, а таксама цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням 66-й механізаванай, 25-й паветрана-дэсантнай, 95-й дэсантна-штурмавой і 81-й аэрамабільнай брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасадавае Данецкай вобласці, Неўскае, Чырвонапапоўка і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці, а таксама Серабранскага лясніцтва. Знішчаныя больш за 100 вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны і два аўтамабілі УСУ.

— На Данецкім напрамку ў выніку комплекснага агнявога паражэння падраздзяленняў УСУ, а таксама наступальных дзеянняў штурмавых атрадаў «Паўднёвай» групоўкі войскаў за суткі знішчаныя больш за 90 украінскіх вайскоўцаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны, баявая машына РСЗА «Град» і гаўбіца «МСТА-Б». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Ільічоўка Данецкай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках артылерыя групоўкі войскаў «Усход» нанесла агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы 1-й танкавай і 72-й механізаванай брыгады УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар і Вадзяное Данецкай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Разліў, Дабраволле і Новаэканамічнае Данецкай вобласці нанесены ўдары па чатырох складах боепрыпасаў УСУ. Агульныя страты УСУ за суткі на гэтых напрамках склалі больш за 80 вайскоўцаў, адзін танк, дзве баявыя браніраваныя машыны, дзве гаўбіцы Д-20, дзве гаўбіцы Д-30, а таксама самаходная гаўбіца «Гваздзік».

— На Херсонскім напрамку ў выніку сістэматычнага агнявога ўздзеяння артылерыі па канцэнтрацыі жывой сілы і тэхнікі за суткі знішчаныя да 20 вайскоўцаў, самаходная гаўбіца «Акацыя», а таксама склад боепрыпасаў УСУ ў раёне населенага пункта Тараса Шаўчэнкі Херсонскай вобласці.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 86-ці артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 139-ці раёнах. Знішчаныя дзевяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў, збітыя сем рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган».

Інстытут па вывучэнні вайны: расійскія блогеры не вераць у поспех новага наступу Расіі

Расія спяшаецца з новым наступам ва Украіне, каб нанесці ўдар да прыбыцця заходніх танкаў і БМП і наступлення сезона вясновай бездаражы. Пра гэта гаворыцца ў свежай зводцы Амерыканскага інстытута па вывучэнні вайны.

Аднак асобныя расійскія блогеры і нацыяналісты настроеныя скептычна што да здольнасці Расіі пачаць эфектыўны наступ у канцы лютага. Так, напрыклад, Ігар Гіркін заявіў, што наступ не будзе паспяховым без новай хвалі мабілізацыі ў тым ліку ў прамысловасці і эканоміцы.

Канцлер Германіі Олаф Шольц абверг хлуслівую заяву Уладзіміра Пуціна пра тое, што ўкраінскія танкі пагражаюць бяспецы Расіі. Шольц заявіў, што заўвагі Пуціна — «частка серыі мудрагелістых гістарычных параўнанняў, якія ён выкарыстоўвае, каб апраўдаць свой напад на Украіну». Адпраўка Германіяй танкаў «Леапард» не адрозніваецца ад заходніх ваенных паставак савецкіх танкаў і рыштунку Украіне цягам усёй вайны, і рэакцыя Пуціна 2 лютага, імаверна, ёсць працягам расійскай інфармацыйнай аперацыі, скіраванай на тое, каб перашкодзіць заходняй ваеннай дапамозе Украіне перад вырашальным наступам Расіі, адзначаюць эксперты.

Частка зводкі прысвечаная пытанню прымусовага вывазу і ўсынаўлення ўкраінскіх дзяцей. Як адзначаюць у ISW, такім чынам РФ імкнецца ўзмацніць сацыяльны кантроль і інтэграцыю захопленых тэрыторый у свой склад. І адзначаюць, што і раней паведамлялі пра шматлікія выпадкі, калі расійскія акупацыйныя чыноўнікі пад выглядам псіхіятрычнай і медыцынскай рэабілітацыі вывозілі ўкраінскіх дзяцей углыб акупаванай тэрыторыі або дэпартавалі іх у Расію.

ISW па-ранейшаму адзначае, што спробы дэпартаваць і гвалтоўна ўсынавіць украінскіх дзяцей парушаюць Канвенцыю аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі, імаверна, дамагліся тактычных поспехаў да паўночны ўсход ад Купянска ў перыяд з 4 па 6 лютага, а расійскія крыніцы сцвярджалі, што 5 і 6 лютага расійскія войскі прасунуліся на захад ад ранейшых пазіцый на лініі Сватава — Крамянная;
  • украінскія сілы захоўваюць пазіцыі ў Белагораўцы Луганскай вобласці па стане на 6 лютага, нягледзячы на заявы Расіі пра тое, што расійскія войскі захапілі Белагораўку 3 лютага;
  • расійскія войскі працягвалі наземныя атакі на паўночны ўсход і поўдзень ад Бахмута, але па стане на 6 лютага так і не акружылі населены пункт;
  • расійскія сілы правялі абмежаваныя наземныя атакі ў раёне Аўдзееўкі — Данецка;
  • украінскія сілы працягвалі абмежаваныя спробы фарсіраваць Днепр;
  • расійскія рэгулярныя ўзброеныя сілы і ПВК, магчыма, адчуваюць усё большыя цяжкасці з наборам у расійскіх калоніях з прычыны высокіх стратаў сярод раней завербаваных зняволеных;
  • расійскія афіцыйныя асобы і акупацыйныя ўлады могуць узмацніць аператыўную бяспеку, каб схаваць разгортванне новых расійскіх войскаў на Данбасе.