Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


Былога памежніка Сяргея Цераховіча, які працаваў у «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве».

Сяргей Цераховіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»
Сяргей Цераховіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Сяргею Цераховічу 42 гады. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Па звестках «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Служба скончылася незразумелым інцыдэнтам на мяжы — Сяргей самастойна адкрыў шлагбаум і дазволіў «грамадзянцы Цераховіч» (незразумела, гэта яго сваячка ці не) выехаць з пункту пропуску.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая надавала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур’ерская дзейнасць».

Суд над Сяргеем Цераховічам пачынаецца 17 лютага 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Максімальна магчымае пакаранне — 15 гадоў калоніі.