Якія імёны часцей за ўсё давалі сваім дзецям жыхары Мінска ў 2024 годзе, расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама, паведамляе Sputnik.
Так, за мінулыя 11 месяцаў гэтага года самымі папулярнымі ў бацькоў былі імёны Міхаіл для хлопчыкаў і Сафія для дзяўчынак. У 2024-м імя Міхаіл атрымаў 341 хлопчык, а Сафіяй назвалі 272 дзяўчынкі.
У топе папулярных імёнаў для хлопчыкаў застаюцца таксама Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр, а для дзяўчынак — Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.
Адзначаецца, што ў параўнанні з 2023-м пяцёрка змянілася не моцна. Летась у топ-5 папулярных імёнаў замест Аляксандра быў Максім, а ў дзявочым рэйтынгу замест Васілісы і Ксеніі былі Марыі і Алісы.
Акрамя таго, сёлета жыхары сталіцы называлі дзяцей і рэдкімі імёнамі, напрыклад, Альгерд, Радыён, Святагор, Усцін, Фама. Бацькі дзяўчынак радзей за ўсё выбіралі для іх такія імёны, як Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.