У мінскім метрапалітэне абкатваюць новыя цягнікі расійскай вытворчасці. Праўда, мяркуючы з каментароў, не ўсім пасажырам падабаюцца новыя вагоны, піша CityDog.io.
Што яшчэ за цягнікі?
Інфармацыя пра тое, што для мінскага метрапалітэна плануецца закупіць новыя саставы цягнікоў, з’явілася яшчэ ў лютым мінулага года. Як тады заяўлялі ўлады, гэта цягнікі новага пакалення «Масква»: у іх прадугледжаныя кандыцыянаваныя вагоны, сістэма шумазніжэння, а таксама раздымы для падзарадкі гаджэтаў.
Паведамлялася, што саставы паступяць да моманту ўводу ў эксплуатацыю ўчастка трэцяй лініі метро да станцыі «Слуцкі гасцінец».
А што не падабаецца пасажырам?
У мінскіх пабліках пачалі з’яўляцца відэа, што на Аўтазаводскай лініі ўжо на ўсю моц ідзе абкатванне новых складаў, а вось у каментарах аказалася шмат незадаволеных.
Мінчукі пішуць, што старыя савецкія вагоны ім мілейшыя, і называюць новыя мадэлі «душагубкай»: «У старых савецкіх хоць акенцы адсунуць можна, а ў новых — проста пекла».
Нехта піша, што «„Штадлер“ лепшы», ці ўвогуле раіць паглядзець, якія вагоны ходзяць у Кітаі ці Японіі: маўляў, нашыя ў параўнанні з імі ніякія не новыя, а «проста новая фарба на вагоне».
Але ёсць і станоўчыя каментары ад тых, каму новыя саставы здаюцца стылёвымі і хто хацеў бы бачыць іх не толькі на новых станцыях, але і на іншых лініях.
Чытайце таксама на CityDog.io:
«Почти все знакомые на пенсии продолжают работать». Узнали, как живут пенсионеры в регионах
«Турки не видят разницы между беларусами и русскими»: беларус — о жизни в Турции и причинах переезда