Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


Другая ракетка свету Арына Сабаленка 21 сакавіка апублікавала ў Instagram пост, прысвечаны трагічнай гібелі ў ЗША былога хакеіста зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова. У ім яна расказала, што яны «больш не былі разам».

Константин Кольцов. Фото: ХК "Салават Юлаев"
Канстанцін Кальцоў. Фота: ХК «Салават Юлаеў»

«Смерць Косці — нечуваная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час», — напісала тэнісістка на англійскай і рускай мовах. Гэта яе першы пост пасля гібелі Кальцова.

Нагадаем, экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў загінуў ва ўзросце 42 гадоў. Трагедыя адбылася ў гатэлі ў Маямі, дзе спыняўся спартовец. 19 сакавіка паліцыя Маямі выпусціла з гэтай нагоды афіцыйнае паведамленне:

«Паводле звестак следства, у панядзелак, 18 сакавіка 2024 года, прыкладна ў 12.39 паліцыя і пажарныя ратавальнікі Бал-Харбара былі скіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort, 9703 Collins Avenue, з нагоды мужчыны, які саскочыў з балкона. Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне меркаванага самагубства Канстанціна Кальцова (04/17/1981). Ніякіх падазроных абставінаў не выяўлена».

Былая жонка Кальцова Юлія Міхайлава ў інтэрв'ю «Люстэрку» выказала ўпэўненасць, што гэта быў няшчасны выпадак: «У Канстанціна былі далей зарэзерваваныя апартаменты ў іншым месцы. Былі аплачаныя пакупкі, якія яшчэ не прыйшлі. Надоўга арандаваная машына. То-бок ён не збіраўся паміраць. Усякае, вядома, можа ў галаву стрэльнуць, але трагедыі нічога не прадказвала».

22 сакавіка Сабаленка правядзе першы матч у Маямі на турніры катэгорыі WTA-1000.

Чытайце таксама