Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


У Ваўкавыскім раёне працягваецца «хапун». Да чатырох затрыманых, пра якіх набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў учора, дадалося яшчэ столькі ж жыхароў рэгіёна, пра якіх стала вядома 28 верасня.

Задержанные во время облавы в Волковысском районе. Сентябрь 2023 года. Скриншот видео
Затрыманыя падчас аблавы ў Ваўкавыскім раёне. Верасень 2023 года. Скрыншот відэа

У «пакаяльных» відэа людзей прымусілі прызнацца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў рэгістрацыі ў чат-боце «Перамога». Як піша праваабарончы цэнтр «Вясна», сярод затрыманых аказаліся супрацоўнікі «Беллакта», а таксама намеснік галоўнага ўрача санаторыя «Пралеска».

Раней набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал ужо паведамляў пра затрыманні ў Ваўкавыскім раёне. Тады гаворка ішла мінімум пра чатырох жыхароў рэгіёна.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыскім раёне звязаная з інцыдэнтам, які днямі адбыўся ў раённым цэнтры — на адным з выклікаў (бытавы канфлікт, не звязаны з палітыкай) быў збіты супрацоўнік міліцыі.

«Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія пачалі „зачыстку“», — удакладнілі ў «Вясне».