Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


У папраўчай калоніі № 1, дзе сядзяць Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі, мяняюць начальніка. «Люстэрку» стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду. Інфармацыю нам паведамілі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

Андрей Пальчик. Фото "Минск-Новости"
Андрэй Пальчык. Фота: «Мінск-Навіны»

— У пачатку сакавіка ў чаце, дзе камунікуюць родныя асуджаных, з’явілася інфармацыя, што Пальчык хутка не будзе начальнікам ПК № 1, — кажа сваячка аднаго са зняволеных, які знаходзіцца ў гэтай калоніі. — Пра гэта расказала адна з дзяўчат, муж якой там сядзіць. Ёй трэба было падпісаць у Пальчыка заяву. Калі яна да яго прыехала, у начальніка ішла нарада. Яна доўга чакала. І ў гэты час пагаварыла з вартаўніком. Ён сказаў: «Вы выбралі найлепшы дзень. У Пальчыка сёння апошні рабочы». Здаецца, гэта было 1 сакавіка. Пасля гэтага іншыя таксама пачалі пісаць у чаце, што на спатканнях чулі ад родных пра адыход Пальчыка. Праз некалькі дзён з’явілася інфармацыя, што часовы выканаўца абавязкаў начальніка калоніі цяпер Вячаслаў Журко. Ён быў яго намеснікам. Куды адчаліў Пальчык — невядома. Некаторыя пісалі, што, магчыма, яго перавялі.

Пра тое, што Андрэй Пальчык больш не начальнік ПК № 1, «Люстэрку» расказаў і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў, які адбываў у гэтай установе частку тэрміну.

— Дзесьці месяц таму Пальчыка адправілі начальнікам калоніі-пасялення, якая цяпер будуецца ці рэканструюецца. У якім горадзе, не памятаю, — кажа Аляксандр Кабанаў. — Ёсць цікавы нюанс: усе думалі, што Пальчык пойдзе начальнікам УДВП па Віцебску (гаворка пра Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці. — Заўв. рэд.), то-бок на павышэнне. А тут яго адпраўляюць у калонію-пасяленне, якая рангам ніжэйшая за ПК.

Са словаў Аляксандра Кабанава, цяпер абавязкі начальніка калоніі часова выконвае Вячаслаў Журко.

— За Пальчыкам ён быў намеснікам начальніка па аператыўнай і рэжымнай працы, — адзначае суразмоўца.

З чым менавіта звязаны перавод Андрэя Пальчыка з ПК № 1, Аляксандр Кабанаў дакладна не ведае. Адна з яго здагадак: у калоніі было шмат парушэнняў і «не дзейнічаць было непрыгожа».

Што кажуць у калоніі

У прыёмным пакоі начальніка ПК № 1, куды мы патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне, каб запісацца на прыём да кіраўніцтва, сказалі, што прыём грамадзян цяпер праводзіць «выканаўца абавязкаў». Пытанне, ці працуе яшчэ Андрэй Пальчык, пакінулі без адказу.

Чым вядомая ПК № 1

У панядзелак, 20 сакавіка, стала вядома, што палітвязень Ігар Лосік, які цяпер знаходзіцца ў ПК № 1, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Ігара адправілі ў ШІЗА. Там ён доўгі час трымаў галадоўку, а потым парэзаў сабе рукі і шыю. Яго адправілі ў медсанчастку.

Здзейсніць суіцыд у ШІЗА гэтай установы спрабаваў і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў. Раней у інтэрв'ю «Люстэрку» ён расказваў, што яго тройчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Апошні раз умовы ў камеры аказаліся такімі, што мужчына не вытрымаў і брытвавым станком парэзаў вены. Яму наклалі 68 швоў.

— Стан быў такі: альбо выйду адсюль інвалідам, альбо не ведаю што, — успамінаў мужчына.

Пра становішча ў калоніі Аляксандр Кабанаў расказваў так:

— Яшчэ да прыезду туды разумеў, што гэта за месца. Падчас этапаў я размаўляў з людзьмі, якія ўжо пабывалі ў калоніях. Пра «адзінку» хадзілі самыя змрочныя чуткі. Казалі, там наогул трэшак. Які? Асабліва не тлумачылі. <…> Наогул, калі я толькі туды (у ПК № 1. — Заўв. рэд.) прыехаў, на мяне адразу ж склалі акт за расшпіленыя гузікі. За ім у той жа дзень рушыў другі: нібыта колькасць фатаграфій, якія ў мяне былі, не адпавядае заяўленай у вопісе. Потым мяне паставілі мыць унітазы. Я адмовіўся — і мяне на месяц закрылі ў ШІЗА ў адзіночцы.

Гэта не адзіныя выпадкі жорсткага абыходжання ў ПК № 1, якія сталі вядомыя. У лютым 2023-га адзін з чытачоў расказаў «Люстэрку» пра інцыдэнт з расіянінам Мікалаем Хролам, які адбываў пакаранне ў гэтай установе. Паводле суразмоўцы, зняволенаму зламалі ключыцу, а потым яе не лячылі. «У выніку костка не так зраслася і ўпіраецца ў горла», — казаў ён, дадаючы, што ў такім стане Мікалая прымушалі працаваць. Знаёмыя мужчыны тады адпраўлялі скаргі ў СК, МУС, Генпракуратуру і ДВП. Але на той момант адказу ад сілавых ведамстваў не было.