Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


У Мінскім гарадскім судзе сёння, 9 студзеня, пачалі разглядаць справу TUT.BY. На лаве падсудных — генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. Працэс будзе закрытым, яго будзе весці Валянціна Зянкевіч.

Фото: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Людмілу Чэкіну будуць судзіць па трох артыкулах КК Беларусі:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, якія былі ўчыненыя групай асоб або пацягнулі цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненае з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Фото: БЕЛТА
Людміла Чэкіна. Фота: БЕЛТА

Марыну Золатаву таксама будуць судзіць па трох артыкулах:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, што было ўчыненае групай асоб або пацягнула цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Фото: БЕЛТА
Марына Золатава. Фота: БЕЛТА

Генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і рэдактар TUT.BY Марына Золатава знаходзяцца ў СІЗА з моманту свайго затрымання ў Мінску 18 траўня 2021 года.

КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Абедзве прызнаныя палітзняволенымі.

«Справа TUT.BY»

Нагадаем, раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

Як паведамлялі 18 траўня ў КДК, у дачыненні да службовых асоб кампаніі была заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Прэтэнзія да кіраўніцтва кампаніі заключалася ў тым, што, з’яўляючыся рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.