Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


/

Практычна адначасова стала вядома, што Мінск ратыфікаваў дамову з Масквой пра гарантыі бяспекі, а Дзярждума Расіі зрабіла аналагічны крок па адтэрміноўцы беларускіх крэдытаў. Пасля гэтых падзей з’явіліся меркаванні, што рэжым Лукашэнкі фактычна прадаў частку беларускага суверэнітэту. «Люстэрка» спытала ў эканаміста і палітычнага аналітыка: падпісанне гэтых дакументаў у адзін час — гэта выпадковасць ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на фінансавыя «плюшкі»? Вось што яны адказалі.

Владимир Путин и Александр Лукашенко во время встречи в Минске, Беларусь, 24 мая 2024 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Мінску, Беларусь, 24 траўня 2024 года. Фота ілюстрацыйнае. Фота: Reuters

Што адбылося

4 сакавіка стала вядома, што Дзярждума Расіі (аналаг нашага парламента) ўхваліла два дакументы, якія даюць Беларусі адтэрміноўку выплат па дзярждоўгу да 2031 года. Гэта датычыць грошай, якія беларускія ўлады мусілі заплаціць Крамлю летась на суму 800 млн даляраў у эквіваленце.

Увечары таго ж дня з’явілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка ўхваліў дамову паміж Мінскам і Масквой пра гарантыі бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Дакумент замацоўвае «ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама Саюзнай дзяржавы ў цэлым».

Як раней звяртаў увагу BELPOL, гэтая дамова таксама прадугледжвае магчымасць адпраўляць беларускіх грамадзян «для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі».

Львоўскі: Эканоміка Беларусі ўжо моцна залежыць ад Расіі

Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі звяртае ўвагу, што Беларусь ужо знаходзіцца ў стане моцнай залежнасці ад Расіі.

— Можна выказацца цытатай Станіслава Ежы Леца: «Непрыгожа падазраваць, калі цалкам упэўнены». Беларуская эканоміка аб’ектыўна знаходзіцца ў наймацнейшай залежнасці ад Расіі. Таму пошукі падзей, супадзення ў фактах, якія паказваюць на гэта, даволі марныя, — разважае эканаміст.

Гэты працэс адбываецца па многіх франтах. У тым ліку па дзярждоўгу, большая частка якога ў Мінска перад Масквой — у 2023 годзе яна складала амаль 7,75 млрд даляраў. Да таго ж Расія рэгулярна дае адтэрміноўкі па сваіх крэдытах. Гэта ж датычыць банкаўскай сістэмы. Напрыклад, нашыя банкі перайшлі з міжнароднай сістэмы SWIFT на расійскі аналаг.

— У нас 60% замежнага гандлю завязана на Расію. І яшчэ дадаткова больш за 15% — гэта гандаль праз расійскую інфраструктуру, — працягвае эксперт. — Дыверсіфікацыя гандлю была пакладзеная на плаху выбараў і разгону пратэстаў 2020 года. Мы страцілі палову гандлю з Еўрапейскім саюзам. А ў 2022 годзе страцілі трэцяга па велічыні гандлёвага партнёра — Украіну. Спробы знайсці нейкіх альтэрнатыўных партнёраў у асобе Кітая ці краін далёкай дугі афіцыйна прызнаныя няўдалымі.

Аналітык падкрэслівае, што нават калі зыходзіць з таго, што ратыфікацыя гэтых двух дакументаў адбылася ў адзін час, — гэта не выпадковасць (што далёка не факт), то ў гэтым няма нічога новага, улічваючы згаданую вышэй залежнасць дзвюх эканомік.

— Вы кажаце пра залежнасць. А калі весці гаворку пра эканамічны суверэнітэт, ці можна лічыць, што Мінск цяпер у нечым падзяліўся ім з Масквой?

— Усе краіны, якія гандлююць адна з адной, залежаць адна ад адной. Робяць яны гэта, бо ім выгадна. Мы дакладна гэтак жа можам сказаць, што Францыя страчвае свой «эканамічны суверэнітэт» таму, што гандлюе з Вялікабрытаніяй і ў іх ёсць моцная сузалежнасць. Але мы жывём у свеце, дзе кожны чалавек сам сябе не забяспечвае: не робіць для сябе абутак, не шые вопратку. Ён карыстаецца рэчамі, якія вырабляюць іншыя людзі, і есць ежу, якую вырошчваюць іншыя людзі. Таму ў пэўным сэнсе ўсе мы залежныя адно ад аднаго. Што такое наогул эканамічны суверэнітэт? Ёсць палітычны суверэнітэт — гэта іншая рэч. Але тады пытанне ўжо трэба задаваць палітолагам.

Класкоўскі: Лукашэнка сам заклікаў, каб Масква дала яму гарантыі бяспекі

Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі лічыць супадзеннем, што гэтыя два дакументы былі ратыфікаваныя ў адзін час. На яго думку, гэтыя працэсы проста ішлі паралельна.

— Не думаю, што Лукашэнка і Пуцін так жорстка звязвалі адно з іншым. Тут, хутчэй, сітуацыя, калі рука руку мые, — разважае палітычны аналітык. — Можна згадаць, што Масква і раней адтэрміноўвала [і рэфінансавала] выплаты па беларускіх крэдытах. Гэта было неаднойчы і да 2020 года. З іншага боку, Лукашэнка сам жа заклікаў, каб Масква дала яму гарантыі бяспекі.

Аналітык нагадвае, што пасля падзей 2020-га Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што, як ён кажа, «збеглыя» (так палітык называе палітычных эмігрантаў) або Захад могуць арганізаваць нейкую інтэрвенцыю, каб пазбавіць яго ўлады ці зладзіць дзяржпераварот. Хутчэй за ўсё, праз такія асцярогі ён актыўна выступаў за размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі.

Інтэграцыя з Масквой не можа быць раўнапраўнай, адзначае аналітык. Да таго ж Пуцін выкарыстоўвае фобіі і залежнасць Лукашэнкі, каб шантажаваць Украіну і Еўропу.

— Па вялікім рахунку, кіраўніцтва рэжыму сапраўды па кавалках здае суверэнітэт Маскве. Але не зусім карэктна рабіць выснову, што Пуцін «выкручваў рукі» Лукашэнку, каб той згадзіўся падпісаць пагадненне [пра гарантыі бяспекі Саюзнай дзяржавы], а той пагадзіўся ў абмен на адтэрміноўку выплат па крэдытах, — заключае Аляксандр Класкоўскі.

Чытайце таксама