Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


/

Святлана Ціханоўская пракаментавала з’яўленне Віктара Бабарыкі пасля доўгага перыяду, калі пра яго не было ніякіх вестак. Палітык назвала гэтую падзею «неймаверным шчасцем», аднак падкрэсліла, што рэжым працягвае выкарыстоўваць палітвязняў як інструмент ціску і маніпуляцый. Пра гэта яна напісала ў сваім тэлеграм-канале.

Виктор Бабарико и Роман Протасевич. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Віктар Бабарыка і Раман Пратасевіч. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

«Убачыць Віктара Бабарыку, як і Марыю Калеснікаву некалькі месяцаў таму, — гэта велізарная палёгка. Але мы не мусім забываць, што за кратамі несправядліва застаецца больш за 1200 палітвязняў», — заявіла Ціханоўская.

Яна нагадала пра страшныя рэаліі, з якімі сутыкаюцца сем'і тых, хто трапіў за краты. «Кожны дзень у зняволенні — гэта страта цэлага жыцця, якое працягваецца на волі. Мой муж не бачыць, якімі дарослымі ўжо сталі Карней і Агнія. Сыны Паліны Шарэнды-Панасюк растуць без матчынай любові. Ігар Лосік ужо 4,5 года не бачыў сваю дачку Паўліну. Жыццё спыняецца ў цэлых сем’яў, бо рэжым ахвяруе людзьмі дзеля ўлады», — адзначыла яна.

Ціханоўская таксама закранула тэму інкамунікада — сітуацыі, калі зняволеныя цалкам пазбаўленыя сувязі з вонкавым светам. «Мы вывучылі гэтае жудаснае слова. Не ведаць, ці жывы твой блізкі, ці здаровы ён, у якім стане знаходзіцца — гэта пакутліва. Калі так балюча на волі, страшна ўявіць, што адчуваюць яны там, за кратамі», — падкрэсліла яна.

Яна назвала спыненне практыкі інкамунікада «першым крокам» на шляху да спынення палітычных рэпрэсій. «Наступным крокам мусіць стаць вызваленне тых, хто трапіў за краты за свае погляды», — дадала Ціханоўская.

Палітык звярнулася да беларусаў з заклікам працягваць барацьбу за правы і свабоды тых, хто несправядліва пазбаўлены волі. «Мы не павінныя забываць пра тых, хто цяпер за кратамі. Іх жыццё — гэта нашая адказнасць», — заключыла яна.

Нагадаем, пра Віктара Бабарыку не было вестак з красавіка 2023 года. Раман Пратасевіч сёння, 8 студзеня, апублікаваў фатаграфіі з сустрэчы з ім і перадаў «вестачкі ад яго родных».