Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


Крамы сэканд-хэнд з Беларусі не сыдуць, але будуць вымушаныя павялічыць цэны на свае тавары праз падаражэнне лагістыкі. Такое меркаванне агучыла ў эфіры «Беларусь 1» кіраўніца «Беллегпрама» Таццяна Лугіна.

Фото носит иллюстративный характер, источник: es.gowork.com
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: es.gowork.com

Кіраўніца дзяржканцэрна заявіла, што сэканд-хэнд у Беларусі «абсалютна абнуліцца, але ўсё роўна праб’е сабе дарогу».

— Зразумела, што адбудзецца падаражэнне тавару. Колькі ён будзе каштаваць, як ён будзе трапляць на паліцу, мы яшчэ ўбачым. Але нават калі цяпер у крамах сэканд-хэнд не будзе нейкага віду тавараў, я ўпэўненая, што беларуская прамысловасць і імпарт, які ідзе з іншых краін, закрыюць патрэбы пакупніка, — сказала кіраўніца «Беллегпрама».

Таццяна Лугіна падкрэсліла, што аматарам крамаў з карыстанымі рэчамі нічога не пагражае ў доўгатэрміновай перспектыве.

Нагадаем, санкцыі Еўрасаюза, якія распаўсюдзілі на Беларусь у канцы чэрвеня, нарабілі шуму сярод падарожнікаў. Забаранілі мноства тавараў — у спісе аказалася больш за 400 катэгорый. Дакумент не абмежаваў увозу прадметаў гардэроба з ЕС у Беларусь, але забараніў «адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні».

У адказ у МЗС заявілі, што сэканд-хэнд у Беларусі адносяць да сацыяльна значных тавараў, «якія карыстаюцца попытам перш за ўсё ў малазабяспечаных грамадзян».

«Але ЕС не ўлічыў іншага аспекту. Беларускі легпрам прапануе сёння найшырэйшы асартымент якасных тавараў — на любы густ і кашалёк. Акрамя таго, імпарту з дружалюбных краін таксама ніхто не адмяняў», — адзначылі ў ведамстве.

Падрабязна пра тое, якія менавіта тавары забароненыя да ўвозу ў Беларусь, «Люстэрка» расказвала тут.