Літоўскі Šiaulių bankas («Шаўляй банк») абвясціў, што з 11 кастрычніка цалкам спыняе аперацыі з аплатнымі картамі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта гаворыцца на сайце фінансавай установы.
Да 11 кастрычніка плацяжы за тавары і паслугі ў Беларусі карткамі гэтага літоўскага банка былі абмежаваныя. Цяпер жа гаворка пра поўнае спыненне такіх аперацый.
«Гэтыя абмежаванні не павінныя аказаць істотнага ўплыву на нашых кліентаў, бо ў Беларусі ажыццяўляецца вельмі мала разлікаў. Таму мы рэкамендуем кліентам, якія адпраўляюцца ў Беларусь, загадзя разгледзець іншыя спосабы аплаты», — заявілі ў банку.
Раней у верасні такое рашэнне прынялі тры міжнародныя банкі, якія працуюць у тым ліку ў Літве, — Luminor Bank, SEB Bank і SEB Bank. Яны паведамілі пра спыненне працы сваіх картак на тэрыторыі Беларусі. Гаворка як пра разлік «пластыкам» за тавары і паслугі, так і пра зняцце наяўных у банкаматах.
Усе гэтыя банкі ўводзілі абмежаванні па працы ў Беларусі яшчэ ў 2022 годзе. Аднак тады плацяжы на тэрыторыі Беларусі ўсё роўна праходзілі, хай і не ва ўсіх выпадках.
Чытайце таксама