Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  5. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  6. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  10. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  11. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  12. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  13. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  14. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  15. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
Читать по-русски


Беларусь «небяспечная для Захаду аўтарытэтам, самастойнасцю і сілай дзяржавы». Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня падчас свайго выступлення, прымеркаванага да Дня Незалежнасці. Яго прамову апублікавала прэс-служба.

Лукашенко во время выступления во Дворце Республики. 30 июня 2023 года. Фото: t.me/pul_1
Лукашэнка падчас выступу ў Палацы Рэспублікі. 30 чэрвеня 2023 года. Фота: t.me/pul1

Выступаючы ў Палацы Рэспублікі перад выбранай аўдыторыяй, палітык чарговым разам абрынуўся з прэтэнзіямі на краіны Захаду, якія, паводле яго, «лепяць з нас ворагаў, таму што баяцца».

— Не ў тым сэнсе, што тут агрэсары. Мы для іх небяспечныя аўтарытэтам, самастойнасцю і сілай беларускай дзяржавы. Урэшце, гэта самае галоўнае, — сваім прыкладам, — сказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да краін Заходняй Еўропы, якія толькі што крытыкаваў, Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што «мы можам быць цікавыя і карысныя адно аднаму ва ўсіх сферах: эканамічнай, навуковай, адукацыйнай, культурнай».

— Па сутнасці, нават адрозніваючыся нацыянальнымі інтарэсамі, каштоўнасцямі, традыцыямі, мы, краіны Усходняй і Заходняй Еўропы — нашага агульнага дома, маглі б і павінныя развівацца разам, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама чарговым разам заявіў, што свет знаходзіцца «ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ваенна-палітычнага крызісу сусветнага маштабу». Пры гэтым падкрэсліў, што «галаву Еўропы на ядзерную гільяціну» кладзе не ён — чалавек, дзякуючы якому Расія размясціла сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, — а «заходнія палітыкі».

— Цяпер стала модна казаць пра цэнтры прыняцця рашэнняў. Дык вось, каардынаты гэтых цэнтраў нам да міліметра вядомыя. І пазаўчора яны выразна і ясна вызначаныя і зацверджаныя мною на ваенных картах, — прыгразіў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным гатовы «адказаць адэкватна», калі «бяспека нашых народаў акажацца пад пагрозай»

— Калі дзяржаўнасць, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, бяспека нашых народаў акажуцца пад рэальнай пагрозай, мы, нават не раздумваючы, адкажам адэкватна. Не выпрабоўвайце нашае славянскае цярпенне і свой лёс, — папярэдзіў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што на Захадзе нібыта «ненавідзяць усё славянскае», квапяцца «на нашы рэсурсы» і «паскоранымі тэмпамі ўзбройваюць Польшчу», робячы з яе «наступны пасля Украіны проксі-палігон у супрацьстаянні з Беларуссю і Расіяй». Дасталася і краінам Балтыі. Лукашэнка заявіў, што здзіўлены «самабойчай упартасцю» з якім нашыя паўночныя суседкі імкнуцца «стаць ударным атрадам NATO».

— Нашаму ўраду, Міністэрству замежных справаў варта прапанаваць ім план добрасуседства і міру, — сказаў Лукашэнка. — Мы чарговым разам падаём вам руку міралюбнасці не таму, што спалохаліся вашых «палкоў» і «харугваў». Мэты іх нікчэмныя, і планы вар’яцкія.

Скончыў сваю прамову Лукашэнка заклікам да міру «ў глабальным сэнсе».

— Трэба спыніцца, пакуль не позна, — сказаў Лукашэнка.

Расійская ТЯЗ у Беларусі — храналогія

25 траўня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі.

16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя снарады дастаўленыя ў Беларусь, дадаўшы, што да канца лета РФ гэтую працу выканае цалкам.

27 чэрвеня Лукашэнка паведаміў, што большая частка расійскай ядзернай зброі завезеная ў Беларусь.

У Крамлі не раз публічна падкрэслівалі, што рашэнне пра выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі, якая размяшчаецца ў Беларусі, будзе прымацца не ў Мінску, а ў Маскве. Пра гэта гаварылі і прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, і чалец-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі Уладзімір Козін. Нават сам Лукашэнка не так даўно прызнаваў, што ён не зможа выкарыстаць расійскую тактычную ядзерную зброю — яму для гэтага трэба будзе тэлефанаваць Пуціну.