Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски

Беларускі бізнесовец Юрый Чыж лічыўся галоўным кашальком Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаўшы ад дзяржавы доступ да таннай расійскай нафты, ён з дапамогай свайго партнёра ўсяго за паўтара года зарабіў на Беларусі больш за 5 мільярдаў даляраў на маніпуляцыях з растваральнікамі. Беларускі расследавальны цэнтр у партнёрстве з літоўскім расследавальным цэнтрам Siena і пры падтрымцы OCCRP і КіберПартызанаў выпусцілі расследаванне пра Юрыя Чыжа і яго даўняга партнёра Вітальда Тамашэўскага. Мы публікуем яго са скарачэннямі.

Юрий Чиж. Фото: Tribuna.com
Юрый Чыж. Фота: Tribuna.com

Доступ да нафтавага крана

У жніўні 2011 года літовец Вітальд Тамашэўскі заснаваў у Сінгапуры кампанію Savoil LLP для гандлю палівам і алівамі. Усяго за пяць месяцаў партнёр Чыжа атрымаў праз гэтую фірму 800 мільёнаў даляраў. А ўжо па выніках 2012 года выручка новай кампаніі склала прыкладна пяць мільярдаў даляраў. Прыкладна ў такую ж суму эксперты ацэньваюць даход беларускіх бізнесоўцаў на схеме з растваральнікамі.

Выписка из сингапурского реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з сінгапурскага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Документ из слива Pandora papers. Изображение: БРЦ
Дакумент са зліву Pandora papers. Выява: БРЦ
Инфографика на основе данных Белстата. Изображение: БРЦ
Інфаграфіка на аснове звестак Белстата. Выява: БРЦ

З дазволу Лукашэнкі ў 2011−2012 гадах пад выглядам гэтых рэчываў з Беларусі вывозілі расійскія нафтапрадукты без выплаты экспартнай пошліны. У гэтым бізнесе ўдзельнічала і кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа.

Экспартны бум растваральнікаў беларуская статыстыка пачала фіксаваць з верасня 2011 года, то-бок праз месяц пасля таго, як літоўскі партнёр Чыжа зарэгістраваў Savoil LLP.

Инфографика на основе данных Белстата. Изображение: БРЦ
Інфаграфіка на аснове звестак Белстата. Выява: БРЦ

Крыніца ў бізнес-колах пацвердзіла БРЦ, што менавіта праз гэтую сінгапурскую кампанію ў асноўным гандлявалі растваральнікамі.

На схеме з растваральнікамі супрацоўніцтва Чыжа і Тамашэўскага не скончылася. Паводле выпіскі з беларускага Мінюста, яны да гэтага валодаюць СТАА «НафтаХімТрэйдынг». Юрый Чыж — як фізічная асоба, а Вітальд Тамашэўскі — праз брытанскую фірму Globecast Limited.

выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Выписка из британского реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з брытанскага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ

Аднак літоўскі бізнесовец кантакты з беларускім партнёрам адмаўляе.

«Вітальд Тамашэўскі з 2013 года выйшаў з усіх сумесных праектаў з Юрыем Чыжом і не з’яўляецца яго партнёрам. Таксама з 2014 года Вітальд Тамашэўскі не быў у Беларусі і ніякіх кантактаў з Юрыем Чыжом не падтрымлівае», — заявіў БРЦ прадстаўнік Вітальда Тамашэўскага.

Даўні партнёр

Юрый Чыж і Вітальд Тамашэўскі знаёмыя каля 20 гадоў. З дапамогай Кіберпартызанаў следчыя даведаліся, што з 2005 года літовец лётаў з Чыжом у Стамбул, Берлін, Парыж і іншыя гарады. Прыязджаць у Беларусь на машыне Тамашэўскі пачаў яшчэ раней, у 2003 годзе.

Да моманту знаёмства з Тамашэўскім Юрый Чыж ужо заручыўся даверам Лукашэнкі і атрымаў доступ да нафтавай галіны. У пачатку 2000-х кампанія Чыжа «Трайпл» замяніла на нафтавым рынку Беларусі ранейшых гульцоў- «Юколу», «Юрымекс» и «Швебел». А ў канцы дзесяцігоддзя фірма прыйшла і ў іншыя сферы: заснавала фармацэўтычны завод, пачала будаваць жыллё для вайскоўцаў, атрымала прывабныя ўчасткі пад забудову ў Мінску і ўзвяла лядовую арэну ў роднай для Чыжа Бярозе. Сам бізнесовец у той час быў суседам Лукашэнкі ў элітным пасёлку Дразды.

Александр Лукашенко награждает Юрия Чижа орденом Отечества III степени, 28 июня 2013 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджвае Юрыя Чыжа ордэнам Айчыны III ступені, 28 чэрвеня 2013 года. Фота: president.gov.by

Прыхільнасць Лукашэнкі распаўсюджвалася і на сумесныя праекты сям'і Чыжа з Тамашэўскім — напрыклад, свінакомплекс «Данпрад» у Валожынскім раёне. Улады ўключылі прадпрыемства ў рэспубліканскую праграму па мадэрнізацыі і выдалі льготны крэдыт амаль на 40 мільёнаў еўра.

Асноўным уладальнікам «Данпрад» з’яўляецца старэйшы сын Чыжа Сяргей, а Тамашэўскі да 2020 года меў у ім долю праз кіпрскую афшорную кампанію Redcast Holdings Limited.

выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Выписка из британского реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з брытанскага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ

Але галоўным сумесным праектам Чыжа і Тамашэўскага стала тая самая схема з растваральнікамі, на якой яны праз «Трайпл» і Savoil LLP зарабілі прыкладна 5 мільярдаў даляраў — гэта каля 7% беларускага ВУП у 2021 годзе.

Супрацоўніцтва без тэрміну даўнасці

Вяртаючыся да Юрыя Чыжа, нагадаем, што ў сакавіку 2016 года на яго завялі справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прымусілі кампенсаваць шкоду ў 11−12 мільёнаў даляраў. У верасні 2016-га бізнесовец выйшаў на волю, але ў сакавіку 2021-га яго затрымалі па новай справе — таксама ўхіленне ад выплаты падаткаў. Чыж выйшаў на волю па памілаванні, як пісалі ў СМІ, у верасні гэтага года.

Разам з прыхільнасцю Лукашэнкі Чыж не страціў усяго свайго бізнесу і, як сцвярджаюць следчыя, не ўсіх уплывовых партнёраў. Частка яго актываў запісаная на дзяцей, яшчэ некалькі выкупілі звязаныя з ім людзі.

Так, недабудаваны турыстычны комплекс каля вёскі Сабалі, які паводле ўказа Лукашэнкі ўзводзіў Чыж, на аўкцыёне набыла кампанія «Простарытэйл». Яна кантралюецца расійскай фірмай «Стандартінвест», і раней ёю кіравала жонка былога кіроўцы Чыжа Марыя Чорненькая. Цяпер «Стандартінвестам» валодае зямлячка Чыжа Ганна Папова. Ёй жа належыць кампанія «РОС-ВТС», якая арандуе запраўкі ў «НафтаХімТрэйдынг» — той самай фірмы, якую дагэтуль разам кантралююць Чыж і Тамашэўскі. Папова таксама валодае крамамі ProStore і рэстарацыяй «Золотой гребешок».

выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Выписка из системы проверки контрагентов СПАРК. Изображение: БРЦ
Выпіска з сістэмы праверкі контрагентаў СПАРК. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ

Старэйшы сын Чыжа Сяргей кіруе прадпрыемствам «Данпрад» па вытворчасці беконнай свініны ў Валожынскім раёне. Малодшы сын Уладзімір кантралюе завод «ТрайплФарм», які выпускае антыбіётыкі.

выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
выписка из единого государственного реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Выписка из кипрского реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з кіпрскага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ
Выписка из кипрского реестра юридических лиц. Изображение: БРЦ
Выпіска з кіпрскага рэестра юрыдычных асоб. Выява: БРЦ

У справе і дачка Таццяна — яна асноўная ўладальніца рэстарацыі-бровара «Ракаўскі бровар». На яе ж запісаная чатырохпакаёвая кватэра ў комплексе «Ля Траецкага», які будавала кампанія Юрыя Чыжа. Ацэначны кошт апартаментаў — амаль мільён даляраў. Свой двухпавярховы катэдж у Драздах Юрый Чыж, паводле звестак СМІ, перапісаў на нявестку незадоўга да таго, як яго арыштавалі другі раз. Цяпер дом ацэньваецца ў 720 тысяч даляраў.

Выписка из единого государственного регистра недвижимого имущества. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці. Выява: БРЦ

Ганна Папова адмовілася ад каментароў. БРЦ перадаў пытанні для Юрыя Чыжа яго памочніцы і чакае адказу.