Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  5. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  6. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  7. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  8. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  9. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  10. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  13. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
Читать по-русски


У Беларусі ўлады жорстка ўзяліся за рэгуляцыю цэнаўтварэння. Вытворцаў, імпарцёраў і рытэйл абавязалі ўзгадняць цэны з дзяржструктурамі. Перад гэтым, 6 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуў увагу на імпарт, патрабуючы выключыць «спекуляцыі на рынку імпартных тавараў». Ці сапраўды імпарцёры нажываюцца на беларусах? Каб зразумець гэта, спыталі ў іх, як фарміруецца цана на тавары, якія яны завозяць у Беларусь, як прадукцыя даражэе на кожным этапе дастаўкі ад вытворцы да пакупніка.

Фото: Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Пасля ўліку ўсіх выдаткаў і з надбаўкай тавар даражэе на 100%

Цана на імпарт залежыць ад многіх фактараў. Напрыклад, прыкметную ролю адыгрывае аб’ём імпарту: чым большая закупленая партыя, тым ніжэйшы кошт адзінкі тавару, часта як пры куплі ў вытворцы, так і па яго дастаўцы. Напрыклад, везці поўную машыну аднолькавага тавару аказваецца таннейшым, чым браць нейкую меншую колькасць пад заказ.

Разлікамі па кошце з намі падзяліўся імпарцёр будаўнічых матэрыялаў Віталь (імёны суразмоўцаў у тэксце змененыя). Ён удакладняе, што дастаўка машыны тавару сёлета падаражэла ў 3−4 разы.

— Калі раней мы маглі з Бельгіі прывезці за 2 тысячы еўра і цана за адзінку нашага тавару атрымлівалася 0,5 еўра, то цяпер дастаўка — ад 6−7 тысяч еўра, і цана на адзінку атрымліваецца 1,75 еўра. Прыклад: год таму цана завода на тавар была 10 еўра. Лічым: 10 еўра плюс 0,5 еўра за транспарт, да іх дадаём 5% мытнай пошліны і 20% ПДВ. Атрымліваем сабекошт у памеры 13,23 еўра. Курс еўра на 28 кастрычніка мінулага года быў 2,8066 рубля. Значыць, сабекошт адзінкі тавару па прыбыцці сюды складаў 37,13 рубля, — тлумачыць Віталь. — Сёлета вытворца падняў цэны на 25%. Гэта значыць, цана на заводзе ўжо не 10 еўра, а 12,5. Да іх дадаём падаражэлую дастаўку, то-бок 1,75 еўра, і тыя ж мытную пошліну і ПДВ. Атрымліваем сабекошт адзінкі тавару 17,96 еўра. Па курсе гэта 44,17 рубля (па леташнім курсе гэта было б 50,4 рубля. — Заўв. рэд.).

То-бок нават без нацэнак, на якія раззлаваліся чыноўнікі, адзін і той жа тавар вырас у цане амаль на 18%. Калі браць не поўную машыну, а зборны груз, то кошт транспарту вар'іруецца ад 10 да 30 еўра за адзінку тавару. Адпаведна, сабекошт аднаго тавару вырастае да 53,55 еўра, паказвае імпарцёр.

Але да гэтага сабекошту варта дадаць выдаткі на аплату работнікаў, энерганосьбіты, арэнду складскога памяшкання, сертыфікацыю тавару, дастаўку па краіне і іншыя складнікі, якія заўсёды ўключаныя ў канчатковую цану тавару. Усё гэта таксама даражэе, так што без павышэння цэн пакрыць усе выдаткі немагчыма.

— 30-працэнтная надбаўка — гэта мала, бо попыт у апошнія 1,5 года зніжаецца, а выдаткі растуць. Таму, каб быць на плаве, да сабекошту трэба дадаваць не менш за 50%. То-бок вытворца прадае нам тавар па 12,5 еўра, у нас яго трэба прадаць мінімум па 25 еўра, каб хоць бы акупіць усе выдаткі. А ў Еўропе, напрыклад, гэты ж тавар прапануюць па 21 еўра, ва Украіне — па 22−24, — каментуе Віталь цяперашняе рашэнне чыноўнікаў па абмежаванні надбавак.

Імпарцёр абутку Мікіта лічыць, што прыклад аднаго тавару можа быць не паказальным.

— Ёсць удалыя ў гэтым плане мадэлі, ёсць менш удалыя. У нас па абутку нацэнка можа вар'іравацца ад 100 да 150%. Але ў выніку па годзе сярэдняя нацэнка не перавышае 50%. Асноўныя выдаткі, якія ў яе ўключаныя, — гэта зарплата работнікаў і арэнда памяшкання, якія мы не можам знізіць.

У сувязі з гэтым, кажа ён, кампанія, хутчэй за ўсё, будзе павышаць уваходную цану. Напрыклад, чаравікі да рэгулявання ў закупцы былі па 100 рублёў, а стануць умоўныя 129.

Імпарцёр падкрэслівае, што нацэнкі звычайна вышэйшыя ў таннейшых тавараў, таму на тых, хто працуе з такой прадукцыяй, зніжэнне максімальна магчымай надбаўкі адаб’ецца больш за ўсё.

Па дарозе ў Беларусь тавар непазбежна даражэе

Яшчэ адзін спецыяліст, звязаны з імпартам, Канстанцін, прывёў у прыклад, як фармуецца цана на тармазныя дыскі, наўпрост увезеныя ў краіну з Польшчы. З улікам таго, што гэты тавар не падпадае пад санкцыі і не ўвозіцца па «левай» схеме.

Закупачная цана 10 дыскаў складае каля 320 еўра. Паколькі вязуць звычайна не толькі іх, а разам з іншымі таварамі, то выдаткі на дастаўку лічацца за машыну. Так, транспартныя выдаткі і затаможка грузу на экспарт у Польшчы абыходзяцца больш чым у 120 еўра. Іншыя выдаткі, такія як навігацыйная пломба, чаканне ў мытным лагістычным цэнтры выгрузкі тавару, растаможкі, зборы за мытнае афармленне, ПДВ абыдуцца яшчэ больш чым у 500 еўра ў разліку на адну машыну.

Пры гэтым мытныя пошліны і ПДВ часам налічваюцца зыходзячы не з рэальнага кошту тавару, які ўвозіцца, а з рашэнняў спецыялістаў ДМК. Напрыклад, калі аналагічны тавар хтосьці ўвозіў нядаўна даражэй, могуць разлічваць па гэтых жа стаўках. Па словах суразмоўцы, гэта робіцца для таго, каб імпарцёры не заніжалі кошт тавару падчас яго ўвозу ў краіну. Значыць, пошліна і падатак на дабаўленую вартасць у такіх выпадках перавышае стандартны працэнт.

Пасля гэтага растаможаны тавар адпраўляецца на склад арганізацыі. З улікам выдаткаў, якія суправаджаюць гэты працэс, тавар у машыне даражэе яшчэ прыкладна на 400 еўра. Увесь гэты час у кампаніі ёсць выдаткі на арэнду памяшкання, зарплату супрацоўнікаў, лагістыку, камунальныя паслугі і «яшчэ куча дробных нюансаў», падкрэслівае Канстанцін.

У выніку, кажа спецыяліст, пакуль гэтыя дзесяць дыскаў даходзяць да пакупніка, яны ў суме непазбежна даражэюць да больш чым тысячы еўра. А адзін дыск, які купляецца ў Польшчы за 32 еўра, з улікам усіх пералічаных выдаткаў у Беларусі прадаецца ў эквіваленце 111 еўра.