Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


/

Блогер спытаў у людзей на вуліцах Мінска, колькі грошай трэба зарабляць, каб хапала для камфортнага жыцця. Беларусы называлі сумы, якія відавочна не ўсе прадпрыемствы могуць плаціць сваім супрацоўнікам.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Хлопец правёў апытанне на вуліцах Мінска. Яго цікавіла меркаванне людзей пра тое, колькі трэба грошай на месяц, каб пражыць у Беларусі. І пры гэтым хапіла на базавыя патрэбы.

— Каб камфортна жыць, у мяне мусіць быць пенсія 3000−4000 рублёў. Гэта каб я змагла некуды з’ездзіць, дазволіць сабе адпачынак, — паведаміла беларуска.

— Мне аднаму 3000 рублёў хапае, — прызнаўся малады мужчына.

@mayer0522

Сколько вам нужно для комфортной жизни ?

♬ Chill Vibes — Tollan Kim

Але калі гаворка зайшла пра заробак мужчын, то лічбы трохі падраслі.

— Думаю, шмат. Калі ў Беларусі, то не менш за 2000 даляраў (6662 рублі паводле курсу Нацбанка Беларусі на 11 лістапада). А калі дзеці з’явяцца, то гэтага, напэўна, замала будзе. Гэта калі добра жыць і каб перспектыва нейкая была ў дзяцей, — адказала жанчына сярэдняга ўзросту.

— Каля 4000 рублёў (з улікам дзяцей), але гэта калі ёсць сваё жыллё. А калі арандаванае, то трэба яшчэ хаця б 1000 рублёў мець, — лічыць адна з апытаных.

— Не менш за 4000 рублёў, — адказаў мужчына.

«Люстэрка» вывучыла абвесткі ад наймальнікаў, размешчаныя ў дзяржаўнай базе вакансій. У краіне ёсць прадпрыемствы, якія адзначалі, што гатовыя плаціць супрацоўнікам ад 3000 рублёў. На 11 лістапада такіх прапановаў было 1313 (з 168 672 размешчаных вакансій). У працэнтных суадносінах гэта 0,78%. На гэтыя грошы прапануюць розную працу, як для людзей рабочых і спецыялістаў, так і для кіраўнікоў вышэйшага звяна.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў абвестках наймальнікі часта агучваюць сумы да выплаты падаткаў, то-бок на рукі выйдзе менш.

Чытайце таксама