У заапарку Масквы (Расія) ад укусу змяі загінуў заатэхнік з Беларусі.

Раніцай 10 красавіка мужчына карміў змей, адна з якіх — аспід — укусіла яго за палец. Адразу ж была выкліканая хуткая дапамога, але выратаваць супрацоўніка не змаглі.
Як паведамілі выданню «Московский комсомолец», загінулы — 35-гадовы беларус Сяргей Якунін. Ён скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Змяя, што ўкусіла Якуніна, — каралавы аспід. Гэты від лічыцца смяротна небяспечным.
Як пісала выданне Techinsider.ru, амаль адразу ж пасля ўкусу ахвяра каралавага аспіда ўпадае ў кататанічны стан. Яд прымушае ўсю нервовую сетку арганізма хаатычна напружваць мышцы, у выніку чаго ахвяра б’ецца ў спазматычных канвульсіях.