Жанчына на Філіпінах раз’юшылася, калі яе муж вымавіў імя іншай жанчыны падчас сэксу. За гэтую «правіну» яна адрэзала яму пеніс — цяпер яе чакае сур’ёзнае пакаранне, піша Daily Mail.
Пара, пра якую ідзе гаворка, жыве ў горадзе Багіа. На мінулым тыдні муж і жонка займаліся сэксам у сябе дома, і ў гэты час мужчына прастагнаў імя іншай жанчыны. Пасля гэтага філіпінка пачакала, пакуль ён засне, і з дапамогай 25-сантыметровага кухоннага нажа адсекла яму пеніс.
Неўзабаве пасля гэтага 55-гадовую жанчыну затрымалі і выставілі абвінавачанне ў нанясенні калецтва.
— Мой муж вымаўляў імя сваёй каханкі, а не маё. На мяне паўплываў алкаголь, але я ведала, што раблю, — патлумачыла затрыманая.
Прадстаўнік гарадскога паліцэйскага ўчастка таксама сказаў, што прычынай злачынства «была рэўнасць» і што, паводле затрыманай, яе муж схільны да здрадаў. Яна таксама згадала, што хацела абвінаваціць мужа ў здрадзе (на Філіпінах гэта лічыцца крымінальным злачынствам), аднак не змагла сабраць дастаткова пераканаўчых доказаў.
— Ён ведае, што таксама вінаваты. Ён не мусіць спрабаваць гэта адмаўляць, не мусіць спрабаваць хлусіць, што не зрабіў нічога кепскага, — дадала жанчына.
Філіпінскія выданні таксама паведамлялі, што дактары спрабавалі зрабіць мужчыну аперацыю і аднавіць полавы орган, але зрабіць гэта не ўдалося.
Як сказалі ў паліцыі, затрыманай хутка выставяць абвінавачанне ў нанясенні калецтва. На Філіпінах за гэтае злачынства прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 40 гадоў.
Чытайце таксама