1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


У беларускім візавым агенцтве расказалі пра выпадак, які адбыўся з іх кліентам: яго не выпусцілі за мяжу, бо ён нібыта не аформіў паведамлення пра ВНЖ у іншай дзяржаве. Мы паспрабавалі даведацца ў Дзяржпамежкамітэце, а таксама ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі (АГіМ), ці сапраўды без такой паперы немагчыма выехаць за мяжу.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У роліку, што з’явіўся ў TikTok візавага агенцтва tutvisa, гаворыцца, што кліент не змог выехаць з Беларусі ў краіну ЕС, бо ў яго не было паведамлення пра апавяшчэнне дзяржорганаў наконт наяўнасці віду на жыхарства ў іншай дзяржаве.

— Не прапусцілі менавіта беларускія памежнікі, — падкрэсліў прадстаўнік фірмы.

У Дзяржпамежкамітэце супрацоўнікам агенцтва паведамілі, што не займаюцца такімі пытаннямі. Аднак у адным з АГіМ расказалі: калі ў грамадзяніна Беларусі ёсць ВНЖ у іншай краіне, але няма паперы, якая пацвярджае паведамленне пра гэта дзяржорганам, то яго не прапусцяць праз мяжу — прынамсі, наземную.

@tutvisa Без извещения о ВНЖ/ПМЖ другой страны на границе уже могут не пропустить. #внжпольша #пмжпольша #паспортес #границарб #тутвиза #tutvisa ♬ оригинальный звук — tutvisa

Як сцвярджаюць аўтары відэа, на мяжы вызначаюць наяўнасць у чалавека ВНЖ або іншага дазволу на пражыванне за мяжой з дапамогай пашпарта:

— Яны (беларускія памежнікі. — Заўв. рэд.) адкрываюць пашпарт і, калі там няма візы, задаюць пытанне чаму. Калі вы адказваеце, што ў вас від на жыхарства, нейкі іншы дакумент, пашпарт (іншай краіны. — Заўв. рэд.) альбо пастаяннае месца жыхарства, вы мусіце паказаць паведамленне, якое вы бераце ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі, і тады вас спакойна прапускаюць.

Такім чынам, падсумоўваюць у візавым агенцтве, калі беларус едзе за мяжу не па візе, а па ВНЖ або іншым замежным дакуменце, ён мусіць мець пры сабе паперу пра тое, што паведаміў дзяржорганам пра наяўнасць у яго такога дакумента.

Мы вырашылі ўдакладніць у беларускіх ведамствах, ці сапраўды без паведамлення цяпер не прапусцяць праз мяжу.

У Дзяржпамежкамітэце, куды журналістка «Люстэрка» звярнулася як звычайная беларуска з ВНЖ іншай краіны, паведамілі, што ніякіх новых распараджэнняў на гэты конт ім не паступала і парадак афармлення на мяжы грамадзян з замежнымі дакументамі не змяніўся: правяраюць перш за ўсё пашпарт і «адсутнасць праблем з законам».

Там параілі звярнуцца па кансультацыю ў АГіМ — бо менавіта гэтаму ведамству трэба паведамляць пра наяўнасць ВНЖ ці замежнага грамадзянства, а яно ў сваю чаргу выдае пацверджанне атрымання такіх звестак. Так мы і зрабілі.

У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі аднаго з РУУС Мінска журналістцы «Люстэрка» паведамілі, што рашэнне пра тое, выпускаць ці не выпускаць чалавека за мяжу, прымаюць самі памежнікі, прычым яны сапраўды маюць права праверыць наяўнасць у чалавека візы ці замежнага ВНЖ.

Пра патрабаванне паказваць паведамленне пра замежныя дакументы як абавязковую ўмову выезду за мяжу ў АГіМ не чулі. У ведамстве падкрэслілі, што ў іх кампетэнцыю гэта не ўваходзіць і там займаюцца толькі афармленнем такіх папер.

Больш за тое, у АГіМ нагадалі, што ніякай адказнасці за непаведамленне беларускім дзяржорганам пра атрыманне замежных дакументаў пакуль не прадугледжана, аднак зрабіць гэта ўсё ж «рэкамендуецца».

— Вы ж бачыце, дзесьці могуць пытаць (пра паведамленне. — Заўв. рэд.), — дадала супрацоўніца ведамства.

Нагадаем, у Беларусі 11 ліпеня набыў моц абноўлены закон «Пра грамадзянства». Ён сярод іншага абавязаў грамадзян краіны паведамляць дзяржаўным органам пра атрыманне замежнага грамадзянства, віду на жыхарства або іншых дакументаў, якія даюць ільготы і прэферэнцыі.

У законе прадугледжаны абавязак цягам трох месяцаў паведамляць беларускай дзяржаве пра атрыманне замежных дакументаў — то-бок зрабіць гэта трэба было да 10 кастрычніка. У адваротным выпадку ў МУС прыгразілі «наступствамі» — праўда, пакуль не вырашылі, якімі менавіта. Пакуль у ведамстве не кажуць, ці будзе ўводзіцца адказнасць для «штрафнікоў» і якой яна можа быць.

13 кастрычніка на гарачай лініі Дзяржпамежкамітэта расказалі, што «памежнікі не кантралююць» праверку замежных дакументаў. Там дадалі, што пакуль не атрымлівалі ўказанняў «разварочваць» і не пускаць у краіну тых, хто пра такія дакументы не паведаміў.

Нашыя чытачы таксама расказвалі, што беларускія памежнікі звычайна правяраюць у тых, хто заязджае і выязджае, толькі пашпарт і цікавасці да іншых дакументаў часцей за ўсё не дэманструюць.

Як заявіць пра наяўнасць замежных дакументаў:

  • размясціць адпаведную інфармацыю на адзіным партале электронных паслуг інфармацыйнай сістэмы platform.gov.by; для гэтага трэба папярэдне атрымаць электронны лічбавы подпіс і стварыць асабісты кабінет на партале;
  • звярнуцца ў орган унутраных справаў ці дыпламатычнай службы па месцы свайго знаходжання;
  • праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращение.бел);
  • пісьмовым зваротам у орган унутраных справаў ці дыпламатычнай службы.