1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка назваў цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа неверагодным чалавекам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу.

Президент США Дональд Трамп встречается с премьер-министром Великобритании Киром Стармером (на фото нет) в Овальном кабинете Белого дома в Вашингтоне, округ Колумбия, США, 27 февраля 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Reuters

Ён расказаў, што, слухаючы нядаўна чарговыя заявы Дональда Трампа, Ілана Маска і іншых прадстаўнікоў новай адміністрацыі ЗША, у вузкім коле выказаў меркаванне, што яны яшчэ не адышлі ад гэтай «перадвыбарчай вакханаліі».

«Выбары былі вельмі цяжкія ў ЗША. І я, і Пуцін, вы выдатна гэта ведаеце, вядома ж, падтрымлівалі Трампа, — сказаў ён. — Калі Трамп нібыта прайграў Байдэну на мінулых выбарах, я публічна ў парламенце літаральна праз некалькі дзён сказаў, што гэта несправядліва. Байдэн тады Трампа не перамог. Потым пайшлі судовыя працэсы, асудзілі не толькі тых, хто Капітолій штурмаваў, але і самога Трампа цягалі па судах. Я ўвесь час рабіў заявы пра тое, што гэта ніякая не дэмакратыя, гэта нешта страшнае», — заявіў Лукашэнка.

«І пасля ўсяго, што было ў ЗША, падтрымліваючы Трампа публічна, я не думаў, што ён пераможа. І калі ён перамог, я наўпрост сказаў, што ён як бульдозер прайшоў па Злучаных Штатах Амерыкі і перамог. Неверагодна. Гэта неверагодны чалавек. І здарылася неверагоднае. Тое, што яго ледзь не застрэлілі, ён мае рацыю: напэўна, Бог яго выратаваў. Але калі гэта Бог выратаваў яго, то ён жа для чагосьці яго выратаваў. І не толькі многія на планеце нашай, але і Бог таксама бачыць тое, што вы цяпер робіце ў ЗША, і ацэньвае. І барані вас Бог, вы не зробіце тое, на што ён разлічвае — Бог», — лічыць Лукашэнка.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што некаторых заяваў не варта было б рабіць: «Я таксама пра гэта нядаўна ў вузкім коле сказаў. Жартам кажу: „Вось там, у Амерыцы, мяне не хапае“. Вось я б Трампу проста ў вочы сказаў, як нельга рабіць. Занадта шмат заяваў, якія наогул не трэба было агучваць», — прапанаваў ён свой досвед Трампу.

У якасці аднаго з прыкладаў Лукашэнка назваў пазіцыю па сектары Газа: «Усіх выселяць адтуль, размяркуюць па нейкіх краінах і іншае. Слухайце, па-першае, гэта нерэальна. А па-другое, нават калі ты хацеў там нешта пабудаваць, ты не мусіў у такой форме пра гэта казаць і піярыцца там на нейкай платформе і ствараць нейкія ролікі. У палітыцы гэта недапушчальна, гэта памылка».

Тое самае ў дачыненні да Украіны: «Ну што гэта за заява: 4% у Зяленскага? Ну ніколі не было ў Зяленскага 4%. 14−17% было і ёсць цяпер. Ніякіх не 57%, як ён кажа, ён гэтыя выбары прайграе. Ну навошта заявы пра чатыры працэнты, аддай там нетры і іншае? Спакойна трэба гэтыя пытанні вырашаць».

Такіх памылак не па змесце, а па форме цяперашняя адміністрацыя ЗША дапускае мноства, лічыць Лукашэнка. Ён адзначыў, што «палітыка не любіць гвалту і сёння патрэбныя не нейкія эпатажныя заявы, а канкрэтныя вынікі».

Ён канстатаваў вельмі хуткае змяненне сітуацыі ў адносінах паміж Усходам і Захадам, ЗША і іншым светам, у тым ліку паміж ЗША і Расіяй. «Ніхто не мог і дапусціць. Але адзін чалавек, які рызыкнуў гэта зрабіць — Дональд Трамп, — вельмі хутка сітуацыю з галавы на ногі паставіў. Будзем спадзявацца», — заявіў Лукашэнка.

Што да перспектываў мірнага ўрэгулявання, Лукашэнка адчувае вялікі аптымізм.

«Яны малайцы. І Трамп малайчына, што ён часта кажа і нешта робіць ужо ў кірунку таго, каб спыніць вайну ва Украіне, спыніць вайну на Блізкім Усходзе. Гэта дарагога каштуе ў замежнай палітыцы. Мне здаецца, і іншай палітыкі няма ў яго, як спыніць вайну. Бліскучая ідэя. Вось тут я гатовы стаць побач і рабіць усё тое, што неабходна для спынення вайны і паляпшэння жыцця людзей», — заявіў ён.