Італьянец Алідэ, які скупляе старыя хаты ў беларускіх вёсках, нядаўна разам са сваім рыэлтарам паказаў у TikTok, як выглядае тэрыторыя ля яго першага, амаль адрамантаванага дома. «Серыял» пра замежніка працягваецца — гэтым разам мужчына прадэманстраваў, як яго жыллё выглядае ўнутры.
Нагадаем, італьянец Алідэ прыехаў у Беларусь каля 12 гадоў таму. Мужчына вырашыў, што будзе купляць старыя дамы, рэканструяваць іх і прадаваць. Сваю ўвагу ён спыняе толькі на аб’ектах, якія маюць непасрэдны выхад да возера ці ракі. Адзін з першых дамоў, які набыў мужчына, знаходзіцца ў вёсцы Чэхі Вілейскага раёна. Алідэ жыве там і робіць рэканструкцыю.
Раней мужчына паказаў, як змяніўся фасад старой хаты, а таксама правёў экскурсію па летняй кухні, сумешчанай з зонай спа. Пару дзён таму былі апублікаваныя ролікі, дзе Алідэ паказаў, што ён зрабіў унутры дома.
Гаспадар жылля расказаў, што ля ўваходу ў дом ён уладкаваў адкрытую веранду. Яна яму патрэбная ў тым выпадку, калі ён хоча паесці на адкрытым паветры, але на тэрасу з летняй кухняй ісці не плануе.
@annazhuk_rieltor Часть 3 Итальянец показывет свой деревнский дом внутри после реконструкции! #недвижимость #домвдеревне #риэлторминск #риэлторбеларусь #итальянецвбеларуси #покупкадомавдеревне #отдыхвбеларуси #tiktok #рекомендации #беларусь #вилейка ♬ оригинальный звук — НЕДВИЖИМОСТЬ | АННА ЖУК
Герой відэа таксама паказаў, што знаходзіцца за зусім не тыповымі для вёскі белымі уваходнымі дзвярыма. Адразу за імі ідзе невялікі перадпакой, яшчэ праз адны дзверы знаходзіцца асноўнае памяшканне. Невядома, як дом выглядаў унутры раней, але сёння гэта вялікі пакой, які аб’ядноўвае кухню і гасцёўню. У жыллі захаваныя фрагменты сцен старога дома і цаглянага мура. Напрыклад, гаспадар пакінуў старую печ. Праўда, цяпер яна не выконвае сваёй асноўнай функцыі, затое служыць асновай для варачнай паверхні, у яе таксама ўбудаваныя духавая шафа і камін. Алідэ рэалізаваў таксама вельмі цікавую задумку: на працоўную паверхню кухоннага гарнітура паклаў дошкі, якія раней ляжалі ў доме на падлозе.
Але сучаснага тут таксама вельмі шмат. Напрыклад, стаіць сістэма «Разумны дом», ёсць падлогі з падагрэвам і іншае. Цікава зроблены санвузел: у ім акрамя сантэхнічнага абсталявання размясцілі саўну.
@annazhuk_rieltor Часть 4 Итальянец показал свою спальню и ответил на несколько популярных вопросов! #недвижимость #домвдеревне #риэлторминск #риэлторбеларусь #итальянецвбеларуси #покупкадомавдеревне #отдыхвбеларуси #tiktok #рекомендации #беларусь #деревнячехи #вилейка ♬ оригинальный звук — НЕДВИЖИМОСТЬ | АННА ЖУК
Першапачаткова гэты дом меў толькі адзін жылы паверх, наверсе было гарышча, а цяпер пад дахам — спальня Алідэ, а таксама невялікае памяшканне, якое мужчына пакуль выкарыстоўвае пад гардэроб.
— Калі я купіў дом, яго плошча была недзе 44−45 м2, цяпер яна каля 90 м2, — адзначыў герой роліка.
На момант здымак мужчына афармляў сваю нерухомасць у агенцтве дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру. У яго планах — паставіць па перыметры ўчастка плот з манаграмай. Але ці будзе Алідэ пасля заканчэння рэканструкцыі прадаваць гэтую нерухомасць — пытанне адкрытае, мужчына пакуль не вырашыў.
— Зімой у вёсцы жыве 10−15 чалавек, летам — недзе каля 100. Але мне тут не сумна, хоць у мяне няма тэлевізара, затое ёсць планшэт, гляджу на ім спорт, — сказаў Алідэ.
Таксама ён дадаў, што з’язджаць з Беларусі не плануе, тут яму вельмі падабаецца. Таксама ён вельмі любіць Мінск — у доме мужчыны вісіць некалькі карцін з відамі розных куткоў сталіцы.
— Многія мае падпісчыкі называюць такія старыя дамы хламам, і я вельмі радая, што чалавек не з Беларусі змог зрабіць тут такую прыгажосць. Вядома, тут яшчэ патрэбна шмат працы, але думаю, самае асноўнае зробленае, — сказала рыэлтарка, якая вядзе ўгоды мужчыны і здымае пра яго відэа.
У каментарах карыстальнікі ў асноўным пакінулі пазітыўныя водгукі пра стан дома, а таксама пра яго гаспадара. Але ёсць і тыя, хто лічыць, што Алідэ мясцовыя жыхары могуць і не прыняць, маўляў, не ўпісваецца ў агульную карціну з усімі ў вёсцы. А хтосьці згадваў фінансавае пытанне: людзі адзначалі, што «калі ёсць грошы, то няма нічога немагчымага».
Чытайце таксама