«Навошта пазбаўляць чатырох дзяцей таты». Палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА Жодзіна
12 лiпеня 2023 у 1689189480
«Зеркало»
Палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў следчы ізалятар Жодзіна. Пра гэта паведаміла 12 ліпеня яго жонка Наста ў сваім Facebook.
«Я не ведаю, навошта яшчэ ўсе гэтыя прыгоды. Навошта пазбаўляць чатырох дзяцей таты. Мы ціха адседзелі свой цяжкі тэрмін, спаўна сплацілі сваё. І аддалі нават болей, чым маглі», - напісала ў Facebook Наста Дашкевіч.
Нагадаем, 14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонку - на тры гады «хатняй хіміі». Іх абвінавачвалі па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
11 ліпеня Зміцер цалкам адбыў тэрмін, але на волю яго не выпусцілі. Замест вызвалення яго арыштавалі па артыкуле 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).