У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
12 сакавiка 2025 у 1741786740
Ганна Матсан / «Зеркало»
З 15 сакавіка зменяцца рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускіх АЗС. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма».
Рост складзе дзве капейкі за літр для ўсіх відаў.
«З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынятае рашэнне пра планавае паэтапнае карэктаванне цэн нафтапрадуктаў на 16 капеек за літр паліва, з крокам па дзве капейкі на тыдзень, з 15 сакавіка 2025 года», - гаворыцца ў паведамленні.
З 15 сакавіка цана паліва будзе наступнай:
- АІ-92-К5-Еўра - 2,36 руб.;
- АІ-95-К5-Еўра - 2,46 руб.;
- АІ-98-К5-Еўра - 2,68 руб.;
- ДП - 2,46 руб.
Гэта першае падаражанне паліва сёлета.