Мінск хоча атрымаць ільготны крэдыт ад іншай дзяржавы. І гэта не Расія
27 студзеня 2025 у 1737962160
Ніна Атэза / «Зеркало»
Мінск плануе дамовіцца з Пекінам пра льготны крэдыт. Гэта вынікае з пастановы ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларускія чыноўнікі збіраюцца сёлета правесці перамовы з Кітаем пра атрыманне льготнага крэдыту.
У пастанове ўрада быў зацверджаны праект рамкавага пагаднення - гэта дакумент, у якім прапісваюць, як будзе праходзіць супрацоўніцтва бакоў. У рашэнні, якое падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, адзначылі, што Кітай дасць Беларусі льготны крэдыт.
Міністэрства фінансаў атрымала паўнамоцтвы весці перамовы і ўносіць неістотныя змены ў праект рамкавага пагаднення па перамовах.
Нагадаем, сёлета ўлады мусяць заплаціць па дзярждоўгу каля 15 млрд рублёў. Істотную частку сродкаў трэба будзе рэфінансаваць, то-бок узяць новыя крэдыты, каб заплаціць па старых.
Акрамя таго, урад разлічвае на «падарунак» ад іншай дзяржавы, хутчэй за ўсё, Расіі. Яны складуць 10% даходаў рэспубліканскага бюджэту.
Чытайце таксама