З 1 лютага павысяць дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Колькі складзе прыбаўка
24 студзеня 2023 у 1674568080
«Зеркало»
З 1 лютага ў Беларусі перагледзяць памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Рост складзе каля 9%. Гэта планавы перагляд памеру дапамог у залежнасці ад змянення сярэдняй зарплаты па краіне за папярэдні квартал.
Рост дапамогі залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за папярэдні квартал. Калі сярэдняя зарплата падае або не змяняецца, то памер дапамогі застаецца на ранейшым узроўні, а калі расце, то следам падымаюць і дапамогі.
Паколькі ў чацвёртым квартале мінулага года сярэдняя зарплата вырасла да 1 731,4
рубля, з 1 лютага таксама вырастуць і памеры дапамог на дзяцей да трох гадоў.
Памеры дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў (у рублях) | |||||
від дапамогі
|
цяпер |
стане з 1 лютага |
колькі складзе прыбаўка | ||
на першае дзіця |
556,05 | 605,99 | 49,94 | ||
на другога і наступных дзяцей |
635,48 | 692,56 | 57,08 | ||
на дзіця-інваліда |
714,92 | 779,13 | 64,21 |
Нагадаем, у чэрвені 2017 года ў Беларусі змянілі парадак перагляду выплаты дапамог на дзяцей да 3 гадоў. Выплаты пачалі пералічваць двойчы на год: з 1 лютага і з 1 жніўня, а не раз на квартал, як было раней. Акрамя таго, у канцы 2016 года ў парламенце разглядалі варыянт, каб пераглядаць памер выплат дэкрэтніцам раз на год, а не кожны квартал, як было раней.
З 1 лютага таксама мусіць быць перагледжаны памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, але дакладных лічбаў яшчэ не агучылі.