У Польшчы 4-гадовая дзяўчынка ўкусіла бацьку, а той заявіў у паліцыю пра хатні гвалт
11 сакавiка 2024 у 1710175500
«Зеркало»
У польскім горадзе Оструў-Велькапольскі бацька гуляўся з дачкой, і тая яго балюча ўкусіла. Мужчына спрабаваў растлумачыць дачцэ, што так рабіць нельга, але падумаў, што паліцэйскія справяцца з гэтым лепш, паведамляе Tvn24.pl.
Мужчына выклікаў паліцыю, заявіўшы пра хатні гвалт. Калі паліцэйскія прыбылі на выклік, то высветлілася, што ахвярай быў бацька, а нападніцай - яго чатырохгадовая дачка, што балюча ўкусіла яго падчас гульні.
Як расказала намесніца камісара Малгажата Міхась, такім чынам бацька хацеў растлумачыць дачцэ недапушчальнасць гвалту.
Невядома, ці патлумачылі паліцэйскія дзяўчынцы, што кусацца - дрэнна, але ў паліцыі адзначылі, што абышлося без затрыманняў і выдачы карты для ахвяр хатняга гвалту.