У шведскай школе адбылася страляніна. Ёсць пацярпелыя
апублікавана: 4 лютага 2025 в 16.20
абноўлена: 4 лютага 2025 в 20.25
Максім Іскрын / «Зеркало»
Як мінімум пяць чалавек атрымалі раненні ў выніку страляніны ў школе ў шведскім горадзе Эрэбру, піша агенцтва навін Reuters.
На месцы працуюць паліцэйскія, ратавальнікі і дактары. Паліцыя кваліфікуе тое, што адбылося, як замах на забойства, падпал і злачынства з ужываннем зброі пры абцяжварвальных абставінах.
У раёне страляніны, паводле звестак СМІ, знаходзіцца некалькі школ. Дырэктар адной з іх расказаў журналістам, што вучняў эвакуявалі. Супрацоўнік заправачнай станцыі расказаў выданню Expressen, што чуў некалькі стрэлаў, піша «Радыё Свабода».
Імаверна, страляніна адбылася ў Камвуксе, або цэнтры адукацыі для дарослых. Гэтыя цэнтры наведваюць у асноўным тыя, хто не скончыў пачатковай або сярэдняй школы, перадае Руская служба Бі-бі-сі.
Эрэбру размяшчаецца прыкладна за 200 кіламетраў на захад ад Стакгольма. Станам на 2023 год у горадзе жыло каля 130 тысяч чалавек.